Беларусь (U-21) – Малдова (U-21) – 3:1
Некаторай сатысфакцыі дамаглася беларуская моладзевая дружына пасля надзвычай крыўднай паразы ў папярэднім туры ад Харватыі – 1:2. Напомнім, што тады беларусы прапусцілі два галы ў кампенсаваны час.
На гэты раз каманда Людаса Румбуціса на сваім полі ўзяла верх над равеснікамі з Малдовы – 3:1. На гэты раз наадврот усё было спачатку „за супакой” – пасля першага тайму пасля аўтаголу Паўлаўца Беларусь саступала. Аднак у другім тайме здолела пераламаць няўдалую хаду гульні. Голавым дблем адзначыўся Дзмітрый Антылеўскі (70-я і 88-я хвіліна, з пенальці). Паміж гэтымі мячамі вызначыўся Волкаў (73-я хвіліна).
Турнірныя перспектывы беларускай дружыны не надта вясёлкавыя, узняцца наверх ёй маларэальна.
Група 1: Грэцыя — 9 ачкоў (3 гульні), Харватыя — 6 (2), Беларусь — 4 (4), Малдова — 3 (4), Чэхія — 1 (1), Сан-Марына — 0 (2). Беларускае Радыё Рацыя