Беларусь у чвэрцьфінале чэмпіянату свету па футзале
У апошнім матчы групы „А” чэмпіянату свету па футзале, які праходзіць у Менску, зборная Беларусі ў напружаным змаганні абыграла каманду Аўстраліі з лікам 2:1. Гэтая перамога дазволіла беларускім футзалістам выйсці ў чвэрцьфінал турніру. Да гэтага беларусы перамаглі Бразілію 2:1 і саступілі Уругваю – 2:3. На 27-й хвіліне лік адкрыў Арцём Якубаў, а неўзабаве Аляксей Налівайка умацаваў перавагу беларусаў. У канцоўцы матчу Лінч скараціў адставанне, але на большае аўстралійцаў не хапіла. У чвэрцьфінале зборная Беларусі згуляе заўтра з адной з лепшых каманд сусветнага футзалу – Парагваем. З першага месца ў нашай групе ў чвэрцьфінал выйшаў Уругвай.
Беларускае Радыё Рацыя