Беларусь узнялася на 79-е месца ў рэйтынгу ФІФА
Футбольная зборная Беларусі ў апублікаваным 12 красавіка рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) займае 79-е месца. У сакавіцкім спісе беларусы былі на 93-й пазіцыі.
Каманда Ігара Крывушэнкі паднялася на 14 прыступак дзякуючы дзвюм выязным перамогам над зборнымі Азербайджана – 1:0 і Славеніі – 2:0. Цяпер у Беларусі 410 ачкоў. Наступны спарынг беларускія футбалісты правядуць 6 чэрвеня ў Берасці супраць Венгрыі, якая цяпер знаходзіцца на 50-м месцы ў рэйтынгу ФІФА, а 9 чэрвеня згуляюць у Тамперэ з Фінляндыяй, якая займае 63-е месца.
Першая дзясятка красавіцкага рэйтынгу ФІФА:
1. Германія – 1533 ачкі,
2. Бразілія – 1384,
3. Бельгія – 1346,
4. Партугалія – 1306,
5. Аргенціна – 1254,
6. Швейцарыя – 1179,
7. Францыя – 1166,
8. Іспанія – 1162,
9. Чылі – 1146,
10. Польшча – 1118.
З краін былога Савецкага Саюза лепшая пазіцыя ў каманды Украіны, якая на 30-м месцы, гаспадыня ЧС-2018 зборная Расеі знаходзіцца на 66-м радку. Будучыя сапернікі беларусаў па групавым этапе Лігі нацый займаюць такія месцы: 83 – Люксембург (401 бал), 173 – Малдова (98), 205 – Сан-Марына (101).
Наступны рэйтынг ФІФА будзе абнародаваны 17 траўня.