Беларуская вікторыя ў Астане
Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў стаў пераможцам турніру President’s Cup у Астане з прызавым фондам $125 тысяч, паведамляе БЕЛТА.
Першы сэт сённяшняга вырашальнага паядынку з Міхаілам Кукушкіным (118-ы нумар рэйтынгу АТР) з Казахстана Ягор Герасімаў (160) выйграў ва ўпартым змаганні на тай-брэйку – 7:6 (11:9). Другая партыя засталася за Міхаілам Кукушкіным – 6:4. У трэцім, вырашальным, сэце поспеху дамогся Ягор Герасімаў – 6:4.
У гэтым сезоне да перамогі ў Астане Ягор Герасімаў, якому 24 гады, выйграў яшчэ 3 турніры.