Беларусь выйшла ў паўфінал ЧЕ па індархакеі
Зборная Беларусі ў другім сваім матчы на чэмпіянаце Еўропы па індархакеі сярод жаночых каманд у Менску перамагла каманду Украіны – 3:1.
Па-за залежнасці ад заўтрашняга паядынку з аўстрыйкамі беларускі занялі першае месца ў групе „B” і выйшлі ў паўфінал турніру. А вось украінкі і немкі пазмагаюцца за другое месца ў групе.
