Беларус Яўген Каралёк выйграў скрэтч на этапе КС



Беларус Яўген Каралёк перамог у скрэтчы на этапе Кубка свету па веласпорце на трэку ў Менску.

У ходзе заезду яму ўдалося апярэдзіць партугальца Іва Алівейру і ўкраінскага велагоншчыка Віталя Грыніва. Для беларускіх велагоншчыкаў залаты медаль Яўгена Каралька стаў адзіным на дамашнім этапе Кубка свету.

Усяго за тры дні на веладроме „Мінск-Арэны” было разыграна 17 камплектаў узнагарод у дзевяці відах праграмы. Амаль 300 атлетаў прынялі ўдзел у спаборніцтвах у сталіцы Беларусі. Наступным буйным стартам для велагоншчыкаў на трэку стане чэмпіянат свету ў Галяндыі.

belta.by