Беларус забяспечыў Беластоку перамогу ў настольным тэнісе



Павел Платонаў выступаў за каманду Дайліды Беласток у суперлізе настольнага тэніса.

Гулец зборнай каманды Беларусі выйграў вырашальную гульню з камандай Зоолешч гвязда Быдгашч. Дзякуючы гэтаму беластачане выйгралі матч з лікам 3:2.

Гэта была важная перамога для Платонава, які прайграў усе папярэднія чатыры матчы:

– Першы матч вельмі дрэнна для мяне прайшоў, не мог знайсці сваю гульню, гуляў вельмі асцярожна. У другім матчы гулялася нашмат лепш, зрабіў правільныя высновы пасля першага матча і дзякуючы гэтаму выйграў свой другі матч.

Каманда Дайліды Беласток знаходзіцца на перадапошнім адзінаццатым месцы ў суперлізе Польшчы па настольным тэнісе.

Чарговы матч, цяпер ужо з камандай з Гданьска, адбудзецца 26 лістапада.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя