Беларусь займае месцы ў шостым дзясятку рэйтынгу FIVB
Міжнародная федэрацыя валейбола (FIVB) апублікавала абноўлены рэйтынг зборных каманд свету. Мужчынская зборная Беларусі займае 56-ю пазіцыю, набраўшы 106 ачкоў. Тройку наймацнейшых склалі каманды Бразіліі (427 ачкоў), Польшчы (384) і ЗША (365). Што тычыцца жаночай каманды, то падапечныя Дзяніса Матвеева знаходзяцца на 55-й пазіцыі рэйтынгу з 95 пунктамі. Першае месца ў валейбалістак Кітая, следам за імі ідуць зборныя ЗША і Бразіліі.
Беларускі хакеіст Кірыл Гатавец падпісаў кантракт з „Авангардам”
Абаронца зборнай Беларусі па хакеі Кірыл Гатавец падпісаў кантракт на адзін год з омскім „Авангардам”, паведамляе прэс-служба менскага „Дынама”. Кірыл Гатавец правёў у „Дынама” тры сезоны, на працягу якіх згуляў 134 матчы і набраў 18 ачкоў пры паказчыку карыснасці „-18”.
Крыніца: Берасцейскае „Дынама” цікавіцца Дзянісам Паляковым
Абаронца зборнай Беларусі Дзяніс Палякоў можа працягнуць кар’еру ў берасцейскім „Дынама”. Пра гэта паведамляе transfermarkt.belarus. 29-гадовы гулец знаходзіцца ў статусе свабоднага агента. Апошнім клубам гульца быў екацярынбургскі „Урал” (Расея, Д1), які Палякоў пакінуў у сакавіку 2020 года.
Месут Азіл плануе пакінуць „Арсенал”
Эркут Сагут, агент паўабаронцы лонданскага „Арсенала” Месута Азіла, намякнуў, што гулец не будзе працягваць кантракт з англійскім клубам. У гэтым сезоне Азіл прыняў удзел у 23 матчах за „Арсенал” ва ўсіх турнірах, забіў адзін гол і зрабіў тры выніковыя перадачы. Кантракт 31-гадовага нямецкага хаўбека з лонданскім клубам мінае летам 2021 года.
Змаганні ў рэжыме онлайн у трайным скачку пройдуць у Беларусі 19 траўня
Спаборніцтвы ў трайным скачку запланаваны ў Беларусі на 19 траўня, іх онлайн-трансляцыя пачнецца ў 18.00.
„Спаборніцтвы пройдуць у бяспечным фармаце. Скакуны будуць змагацца ў асабістым і камандным заліках. У сектар выйдуць Ірына Васькоўская і Віялета Скварцова, якія будуць скакаць у ОСК” Брэсцкі „. У сталічным РЦАП па лёгкай атлетыцы выступяць Ягор Чуйко і Марк Мажэйка”, – распавялі ў прэс-службе БФЛА.
За выступамі спартоўцаў можна будзе назіраць на YouTube-канале БФЛА AthleticsBY.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
