Беларусь заняла 15-е месца ў медальным заліку зімовай Алімпіяды



Беларуская зборная з двума залатымі і сярэбраным медалямі заняла 15-е месца ў заліку XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане (Паўднёвая Карэя), якія прайшлі 9—25 лютага.

23 лютага Беларусь была 13-й (самая высокая пазіцыя на ЗАГ-2018), аднак на наступны дзень прапусціла наперад Чэхію, якая ўзяла золата ў сноўбордзе, а ў заключны дзень спаборніцтваў — ААР („алімпійскіх атлетаў Расіі”), якія перамаглі ў фінале хакейнага турніру (4:3 у Германіі ў авертайме).

Апошняй дысцыплінай, у якой удзельнічалі беларускія спартсмены, была жаночая лыжная гонка на 30 км класічным стылем з масавым стартам. 

Медальны залік (разыграныя 102 камплекты ўзнагарод):

1. Нарвегія (14 залатых, 14 сярэбраных, 11 бронзавых) 2. Германія (14, 10, 7) 3. Канада (11, 8, 10) 4. ЗША (9, 8, 6) 5. Нідэрланды (8, 6, 6) 6. Швецыя (7, 6, 1) 7. Паўднёвая Карэя (5, 8, 4) 8. Швейцарыя (5, 6, 4) 9. Францыя (5, 4, 6) 10. Аўстрыя (5, 3, 6) 11. Японія (4, 5, 4) 12. Італія (3, 2, 5) 13. ААР ( „алімпійскія атлеты Расіі”) (2, 6, 9) 14. Чэхія (2, 2, 3) 15. Беларусь (2, 1, 0) 16. Кітай (1, 6, 2) 17. Славакія (1, 2, 0) 18. Фінляндыя (1, 1, 4) 19. Вялікабрытанія (1, 0, 4) 20. Польшча (1, 0, 1) 21. Венгрыя, Украіна (па 1, 0, 0) 23. Аўстралія (0, 2, 1) 24. Славенія (0, 1, 1) 25. Бельгія (0, 1, 0) 26. Іспанія, Новая Зеландыя (па 0, 0, 2) 28. Казахстан, Латвія, Ліхтэнштэйн (па 0, 0, 1).

Залатыя медалі ў складзе беларускай зборнай заваявалі Ганна Гуськова (фрыстайл, акрабатыка) і жаночая зборная па біятлоне ў складзе Надзеі Скардзіны, Ірыны Крыўко, Дзінары Алімбекавай і Дар’і Домрачавай (эстафета 4 па 6 км). Серабро ў Домрачавай у гонцы з масавым стартам на 12,5 км. Увогуле спартсменкі зарабілі 825 тыс. долараў ЗША прызавых (150 тыс. за першае месца, 75 тыс. — за другое).

Для Беларусі гэта былі сёмыя зімовыя Алімпійскія гульні. Заваявана 18 медалёў: 8 залатых, 5 сярэбраных і 5 бронзавых. Па гадах: 1994 — 0, 2, 0 (15-е месца ў медальным заліку); 1998 — 0, 0, 2 (20); 2002 — 0, 0, 1 (23); 2006 — 0, 1, 0 (21); 2010 — 1, 1, 1 (17); 2014 — 5, 0, 1 (8); 2018 — 2, 1, 0 (15).

Наступныя ЗАГ пройдуць у Пекіне з 4 по 20 лютага 2022 года.

belapan.by

Фота БелТА