Беларусь завершыла выступленні на Алімпіядзе-2020 з антырэкордам
У Токіо завяршаюцца летнія Алімпійскія гульні. Каманда Беларусі заваявала на іх 7 медалёў (1 золата, 3 срэбра і 3 бронзы).
Гэта найгоршы вынік за ўсе часы ўдзелу незалежнай Беларусі ў летніх Алімпійскіх гульнях.
Пяць гадоў таму на Алімпіядзе ў Рыа Беларусь заваявала 9 медалёў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Reuters
