Беларусь змагаецца з Турцыяй у Кубку Дэвіса
Беларускія тэнісісты выйграюць у Турцыі пасля парнай сустрэчы – 2:1.
У пятніцу пасля двух адзіночных паядынкаў матчу другога раўнду Еўра-Афрыканскай групы ІІ Кубку Дэвіса лік быў 1:1. У суботу адбыўся спабор параў. Дуэт Максім Мірны-Сяргей Бетаў на чужым корце ўзяў верх над турэцкай парай Барыс Эргудзен-Аніл Юксель у трох сетах – 6:2, 6:1, 6:4.
У нядзелю, калі пройдуць яшчэ дзве „адзіночкі”, настане момант ісціны. Дзмітрый Жырмонт спаткаецца з Марселем Ільханам, а Ягор Герасімаў пазмагаецца з Кемам Ількелем.
Беларускае Радыё Рацыя
