Беларуска Ганна Гуськова – алімпійская чэмпіёнка!
16 лютага на алімпіядзе ў Карэі вызначаліся пераможцы ў фрыстайле сярод жанчын па акрабатычных скачках.
У галоўны фінал, куды за два адборы выходзілі 6 мацнейшых, здолелі трапіць дзве беларускі – алімпійская чэмпіёнка Сочы Ала Цупер і маладая зорка фрыстайлу Ганна Гуськова.
Фінал быў адзначаны шматлікімі паданнямі. Не ўдалося чыста завяршыць практыкаванне і Але Цупер, якая выконвала вельмі складаны скачок. У выніку яна засталася на 4-й пазіцыі.
А вось Ганна Гуськова ўдала выканала свой скачок і палёт, хоць дапусціла памарку пры прызямленні. На золата пртэтэндавалі яшчэ дзве кітайскія спартоўкі, але іхнія спробы былі горшыя.
У выніку Ганна Гуськова стала алімпійскай чэмпіёнкай!
Гэта першы медаль беларускай каманды на алімпіядзе ў Пхенчхане. Беларусь стала 12-й краінай (Германія, Нарвегія, Нідэрлянды, ЗША, Канада, Швецыя, Францыя, Аўстрыя, Італія, Рэспубліка Карэя, Швайцарыя), якой удалося ўзяць золата, такім чынам у заліку па вартасці медалёў яна адразу перамясцілася на 12-ю пазіцыю.
Беларускае Радыё Рацыя