Беларуска Ганна Сола выйграла спрынт у Хохфільцэне
Беларуская біятланістка Ганна Сола выйграла спрынтарскую гонку на этапе Кубку свету, што праходзіць ў нямецкім Хохфільцэне.
Два стралковыя заходы Сола прайшла бездакорна і пры тым паказала дастаткова добрую хуткасць на дыстанцыі. Выніковы яе час у гонцы – 20.44,4.
Другое месца заняла францужанка Жусцін Брэза (два промахі). Бронзу заваявала нарвежка Мартэ Ройсэлан (стральба на нуль).
Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Дзінара Алімбекава ў гэты дзень заняла 8-е месца.
У агульным заліку біятлоннага Кубку свету Ганна Сола выйшла на агульнае 4-е месца. У Алімбекавай пакуль у тотале 2-я пазіцыя.
Напомнім, што Ганна Сола ў лютым стала бронзавай прызёркай чэмпіянату свету. А беларускія заўзятары асабліва за яе перажываюць, таму што яна вызначылася сваёй годнай грамадзянскай пазіцыяй.
Беларускае Радыё Рацыя