Беларуска Лідзія Графеева здабыла “бронзу” ў біятлоне на Паралімпіядзе
Беларуска Лідзія Графеева (катэгорыя LW12) заваявала бронзавую ўзнагароду ў біятлоне на дыстанцыі 12,5 км для атлетаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата на Паралімпійскіх гульнях-2018 у Пхенчхане.
Лідзія Графеева (справа)
Графеева прайшла дыстанцыю за 50 хвілін 57,0 секунд, дапусціўшы адзін промах на чатырох агнявых рубяжах.
Перамагла Андрэа Эскау з Германіі (49 хвілін 41,2 секунды), другое месца заняла Аксана Мастэрс з ЗША (50 хвілін 0,0 секунд).
Для Лідзіі Графеевой гэта другая „бронза” на цяперашніх Паралімпійскіх гульнях. Раней яна была трэцяй у біятлоне на дыстанцыі 6 км.
На рахунку беларускай каманды цяпер дзесяць узнагарод, у тым ліку тры залатыя. У медалёвым заліку яна на 8-м месцы.
Паводле БелаПАН
Фота: Reuters