Беларуска пакінула п’едэстал падчас узнагароджання



Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод прызёрцы спаборніцтваў у трайным скачку ў дзяўчат на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы (U-20) па лёгкай атлетыцы ў італьянскім Грасэта завяршылася скандалам, паведамляе Tut.by са спасылкай на афіцыйны сайт БФЛА.

Першае месца ў гэтым відзе праграмы заняла беларуская спартсменка Віялета Скварцова. З-за тэхнічнай памылкі ў гонар новай чэмпіёнкі зайграў гімн іншай краіны (Босніі і Герцагавіны).

Беларуска пры першых гуках «няправільнага» гімна без якіх-небудзь парадаў з боку прадстаўнікоў зборнай пакінула верхнюю прыступку пастамента і адмовілася падымацца туды нават пад пагрозай магчымай дыскваліфікацыі. Санкцый не было.