Беларуска выйграла Варшаўскі марафон



Беларуска Настасся Іванова стала пераможцай Orlen Warsaw Marathon. Гэта найбуйнейшы марафон у польскай сталіцы. У ім удзельнічала амаль 20 тысяч чалавек.

Дыстанцыя марафону — 42 кіламетры 195 метраў. Беларуска прабегла яго 2 гадзіны 28 хвілін і 42 секунды. Час марафону для ўдзельнікаў складаў 5 гадзін 30 хвілін, паведамляе Польскае радыё.

Найлепшым бегуном сярод мужчын стаў кеніец Фэлікс Кімутай. 42 км 195 метраў ён прабег за 2 гадзіны 10 хвілін і 34 секунды.