Беларуска выйшла ў паўфінал юніёрскага AusOpen
Вера Лапко прабілася ў паўфінал юніёрскага разраду „Australian Open”. У чвэрцьфінальным паядынку беларуска перайграла расейку Ганну Калінскі – 7:5, 5:7, 6:2.
У „дарослым” фінале згуляе Серэна Ўільямс з Ангелікай Кербер. Першая ракетка свету ў паўфінале ў двух сэтах разграміла Агнешку Радванску з Польшчы – 6:0, 6:4. А Кербер у сваім паўфінале перайграла брытанку Джоану Конту – 7:5, 6:2.
