Беларуска заваявала золата на першым этапе Кубка свету па фрыстайле ў Кітаі



Беларуска Ганна Гуськова заваявала залатую ўзнагароду на першым этапе Кубка свету па фрыстайле ў Кітаі, паведамляе БЕЛТА.

У гарналыжным цэнтры Secret Garden беларуска ў суперфінале здолела апярэдзіць славутую кітаянку Ксю Ментаа, якая заняла 2 месца. Трэцяе месца на першым этапе Кубка свету заняла Эшлі Коўлдуэл з ЗША.

Для Ганны Гуськовай перамога на этапе Кубка свету – першая ў кар’еры. Да гэтага лепшым яе дасягненнем была бронзавая ўзнагарода Кубка свету ў студзені 2015 года.

Фота БелТА