Беларуска заваявала „золата” на Універсіядзе-2017



Беларусцы Марыі Шканавай не было роўных па суме дзвюх спробаў у слаламе. Усяго на адну дзясятую секунды беларуска апярэдзіла немку Моніку Хюбнер. «Бронза» дасталася шведцы Луізе Янсан, якая саступіла Марыі Шканавай 0,22 секунды.

Для беларускі залаты медаль – ужо трэцяя ўзнагарода зімовай Універсіяды-2017. Раней Марыя Шканава заваявала „бронзу” ў суперкамбінацыі і «срэбра» ў гіганцкім слаламе.

У неафіцыйным медальным заліку зборная Беларусі на дадзены момант займае дзявятае месца. На рахунку каманды тры залатыя, два сярэбраныя і адзін бронзавы медалі.

Універсіяда-2017 у Казахстане працягнецца да 8 лютага.

Паводле aif.by

Фота: almaty2017.com