Беларуская гандбольная дружына: дзве паразы на старце
Няўдала стартавала мужчынская гандбольная зборная Беларусі на чэмпіянаце свету, што праходзіць у Катары. Калі ад першай гульні з грознай Іспаніяй цудаў не чакалі (у выніку прыстойная параза 33:39), то матч з Славеніяй быў сапраўднай праверкай моцы каманды Юрыя Шаўцова. Зборная Беларусі праваліла гэты паядынак. І справа ня толькі ў канцовым ліку на табло – 29:34, а ў змесце гульні беларускіх гандбалістаў.
Цягам сустрэчы з Славеніяй не было ніякіх рэальных шанцаў на пазітыўны вынік.
Застаецца спадзявацца, што ў наступных паядынках папярэдняй групы беларусы пакажуць сваю сапраўдную моц і зладжанасць.
Беларускае Радыё Рацыя
