Беларуская каманда накіравалася на ралі “Дакар”



Каманда “МАЗ-СПОРТаўта” выехала для ўдзелу ў ралі “Дакар-2020”, які гэтым разам пройдзе па тэрыторыі Саудаўскай Аравіі. Беларусь выставіла на ралі-рэйд адразу тры экіпажы.

Сярод іх капотны „МАЗ”, які стаў самым хуткім на гонцы ў Марока і добра паказаў сябе на „Шаўковым шляху”, калі быў лідарам большую частку ралі. Перад „Дакарам” аўтамабіль дапрацавалі, павялічылі надзейнасць канструкцый. Два іншыя пілоты будуць кіраваць бескапотнымі грузавікамі, якія таксама ўдасканалілі.

Беларуская каманда плануе змагацца за першыя месцы ў класе грузавікоў.

Рэйд „Дакар” пачнецца 5 студзеня ў Джыдзе, а завершыцца 17 студзеня ў Кідыі. Гоншчыкі пераадолеюць каля васьмі тысяч кіламетраў, у тым ліку пясчаныя трасы, участкі з дзюнамі, камяністыя адрэзкі. У марафоне возьмуць удзел больш за 350 экіпажаў з усяго свету.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота naviny.by