Беларуская кідальніца молата дыскваліфікаваная за допінг
Чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў і пераможца каманднага чэмпіянату Еўропы Ганна Малышчык адхілена ад спаборніцтваў рашэннем НАДА Беларусі на тэрмін з 9 жніўня 2023 года да 8 жніўня 2025 года. У допінг-пробе 29-гадовай беларускі выявілі забаронены прэпарат класа дыўрэтыкаў (S5) канрэнон.
Апрача мачагоннай ўласцівасці ён можа выкарыстоўвацца ў лёгкай атлетыцы як маскіроўка для анаболікаў. Малышчык у складзе зборнай Беларусі двойчы выступала на Алімпіядах: у Рыа была 7-й, у Токіа – 13-й. Мае пяты вынік у гісторыі беларускага молата – 76 метраў 26 сантыметраў.
Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў выйшаў у другі раунд турніру ў Астане
Беларускі тэнісіст 661-ы нумар сусветнага рэйтынгу Ягор Герасімаў прабіўся ў 1/8 фіналу турніру катэгорыі ATP-250 у Астане з прызавым фондам 1 мільён даляраў. У 1/16 фіналу беларус перайграў у дзвюх партыях іспанскага тэнісіста Бернабэ Сепата – 7:6 (7:5), 6:3. У матчы за трапленне ў чвэрцьфінал супернікам Герасімава будзе чэх Іржы Лехечка.
Ягор Герасімаў прабіўся ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, дзе перамог бельгійскага тэнісіста Зізу Бергса – 6:4, 6:4 і француза Аляксандра Мюлера – 6:4, 7:6 (7:3).
«Барселона» вусна дамовілася з «Сіці» пра права выкупу Кансэлу за 35 мільёна еўра
Арандаваны ў «Манчэстэр Сіці» гулец «Барселоны» Жаау Кансэлу можа стаць паўнавартасным гульцом каталонскага клуба, паведамляе El Chiringuito. 29-гадовы партугалец у 2024 годзе хоча гуляць толькі за «Барсу». Паміж клубамі ёсць вусная дамоўленасць па праве выкупу футбаліста за 35 мільёнаў еўра. Кансэлу забіў 2 мячы і зрабіў 1 асіст у 5 матчах за «Барселону». Арэнднае пагадненне гульца разлічана да завяршэння сезона, а кантракт з «Сіці» – да лета 2027-га.
Школьнікі да канца сезона змогуць хадзіць на хатнія матчы берасцейскага „Дынама” бясплатна
Навучэнцы школ змогуць займаць любыя вольныя месцы на трыбунах спартовага комплекса „Брэсцкі”. „Дынама” заклікае школьнікаў браць з сабой аднакласнікаў і прыходзіць на ўсе гульні.
Каляндар хатніх матчаў „Дынама”, якія засталіся ў 2023 годзе:
– 1 кастрычніка vs. „Шахцёр”
– 20 кастрычніка vs. „Энергетык-БДУ”
– 4 лістапада vs. „Дынама-Мінск”
– 2 снежня vs. „Белшына”.
Беларускае Радыё Рацыя