Беларуская мова дапамагае ў спорце



Беларуская мова дапамагае ў спорце – лічыць каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справаводства па-беларуску” Ігар Случак.

“З майго назірання тыя футбольныя клубы, якія катэгарычна адмаўляюцца выкарыстоўваць беларускую мову ў сваёй спартовай дзейнасці, не паказваюць добрых вынікаў. Яскравы прыклад тут магілёўскі “Дняпро”, які сёлета выступае ў першай лізе,” – кажа Ігар Случак:

– Магілёўскі “Дняпро” спыніў са мной перапіску па пытаннях беларускай мовы. Яны яшчэ ў мінулым годзе адказвалі, што з 1992 года прынцыпова ўжываюць рускую мову, а зараз зусім спынілі перапіску. Нягледзячы на тое, што яны ў гэтым сезоне вылецелі ў першую лігу, панізіліся ў статусе, але гэта іх усё ж такі не падштурхнула да любові да беларускай мовы, магчыма ім трэба трапіць у другую лігу, каб зразумець.

Кіраўніцва некаторых клубаў проста піша адпіскі на лісты з прапановай пашыраць беларускую мову, – распавядае Ігар Случак. Так з клуба “Слуцк” ужо другі год запар паведамляюць, што не маюць магчымасці зрабіць форму з беларускімі надпісамі прозвішчаў гульцоў, бо яна ўжо зроблена, а каб перарабіць – няма сродкаў.

11419998

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя