Беларускі 2 ачкі прайгралі сербкам на старце Еўра



Баскетбалісткі зборнай Беларусі няўдала стартавалі на чэмпіянаце Еўропы, які пачаўся на арэнах Латвіі і Сербіі. У першым матчы папярэдняй групы D у Зрэняніне беларускі ва ўпартай барацьбе саступілі Сербіі – 53:55. Самай выніковай у беларусак стала Анастася Верамеенка, якая набрала 13 ачкоў. Сёння падначаленыя Наталлі Трафімавай сустрэнуцца з бельгійкамі, якія на старце перамаглі расіянак – 67:54. Свой заключны паядынак першага этапу беларускі правядуць 30 чэрвеня супраць зборнай Расеі.

Сабаленка пакідае Істбарн

Дзясятая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка завяршыла выступы ў адзіночным разрадзе турніру ў брытанскім Істбарне. У чвэрцьфінале супраць чацвёртай ракеткі свету Кікі Бёртенс з Нідэрландаў беларуска прайграла першы сэт – 4: 6, а затым узяла рэванш – 6: 3. У вырашальнай партыі Арына саступала 1:4, затым зраўняла лік, але потым суперніца зноў завалодала ініцыятывай і перамагла – 6:4.

4 золата беларусаў у веславанні на Еўрагульнях

У сёмы дзень спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў было разыграна 24 камплекты медалёў. Медальная скарбонка беларускай каманды папоўнілася дзесяццю ўзнагародамі – 4 залатыя, 2 срэбраныя і 4 бронзы. Першыя месцы занялі ў веславанні на байдарках і каноэ Вольга Худзенка, дыстанцыя 500 метраў, Алена Ноздрава і Арцём Козыр на дыстанцыі 200 метраў і Марына Літвінчук на 5 кіламетрах.

БГК згуляе з «Вівэ» у Лізе чэмпіёнаў

Адбылося лёсаванне групавога этапу новага сезона мужчынскай гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова выступіць у папярэдняй групе В разам з паўночнамакедонскім „Вардарам”, вугорскім „Веспрэмам”, польскім „Вівэ”, украінскім „Маторам”, французскім „Манпелье”, партугальскім „Порту” і нямецкім „Кілем”.

Беларускае Радыё Рацыя