Беларускі Дар’я і Вольга Федаровічы лідзіруюць на чэмпіянаце свету па шашках-100
За шэсць тураў да фінішу 44-га жаночага чэмпіянату свету па шашках-100 турнірную табліцу ўзначальвае беларуска Дар’я Федаровіч, яе сястра Вольга займае другое месца. У дзевяці, якія прайшлі, турах сусветнага першынства, якое прымае расейскі Якутск, Дар’я Федаровіч набрала 13 ачкоў, атрымаўшы 4 перамогі і 5 разоў згуляўшы ўнічыю. На ачко адстае Вольга Федаровіч, у якой 4 выйгрышы, 4 нічыі, а таксама адна прайграная партыя. Беларускія сёстры-блізняты сустракаліся паміж сабой у стартавым туры і згулялі ўнічыю. Яшчэ адна беларуская шашыстка Паліна Петрусева набрала 9 ачкоў і займае 11-е месца сярод 16 удзельніц спаборніцтваў. Дзеючая чэмпіёнка свету Наталля Садоўская з Польшчы зараз знаходзіцца на 4-й пазіцыі.
Футбалісты БАТЭ згуляюць з польскім „Пяста” ў 1-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Супернікам барысаўскага БАТЭ будзе чэмпіён Польшчы „Пяст”. Першы паядынак адбудзецца 9 або 10 ліпеня на полі „Барысаў-Арэны”, матч у адказ – 16 або 17 ліпеня на полі польскага клуба. Таксама прайшло лёсаванне 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы-2019/20: Менскае „Дынама” згуляе з латвійскай „Ліепаяй”. „Шахцёр” пазмагаецца з мальтыйскім „Хіберніансам”. „Віцебск” высветліць адносіны з фінскім „Куопіё”. Матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнду пройдуць 11 і 18 ліпеня яна 2019 года.
Ягор Герасімаў прайграў у першым крузе ў Ілклі
Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў прайграў у першым раўндзе турніру серыі „Чэленджэр” у брытанскім Ілклі. У паядынку 1/32 фіналу беларус, які займае 157-е месца ў рэйтынгу АТР, саступіў 579-й ракетцы планеты брытанцу Полу Джабба – 7: 6, 3: 6, 2: 6.
УЕФА павысіў статус Аляксея Кульбакова да элітнага
Судзейскі камітэт УЕФА апублікаваў абноўленыя спісы катэгорый арбітраў. Беларускі арбітр Аляксей Кульбакоў і славацкая рэферы Іван Кружляк перайшлі з першай групы ў элітную.
Жаночая зборная Беларусі заваявала ліцэнзію на Алімпіяду ў Токіо
У Хертогенбошы (Галандыя) завяршыўся чэмпіянат свету па стральбе з лука, дзе зборная Беларусі ўдзельнічала ва ўсіх пяці дысцыплінах, але нідзе не здолела дабрацца да медалёў. Тым не менш жаночая каманда, дзякуючы восьмаму выніковаму месцу, заваявала алімпійскую ліцэнзію на Гульні ў Токіо-2020. Наша трыо ў гэтых спаборніцтвах складалася з Карыны Казлоўскай, Карыны Дзямінскай і Ганны Марусавай.
Беларускае Радыё Рацыя