Беларускі форвард Ілля Шкурын трапіў у зборную 1-га тура Экстракласы
Нагадаем, у дэбютным матчы за мелецкую «Сталь» зарабіў 1+1 па сістэме «гол+пас», чым дапамог камандзе згуляць унічыю з «Краковіяй» 2:2.
На „Белшыну” накладзена забарона на ажыццяўленне трансфераў
Камітэт па статусе і пераходах футбалістаў Асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола” паведаміў, што ў сувязі з невыкананнем рашэння Камітэта ад 18 ліпеня і нявыплатай запазычанасцей футбалістам на „Бабруйскі футбольны клуб „Белшына” накладваецца забарона на ажыццяўленне трансфераў (рэгістрацыю гульцоў) да моманту выплаты запазычанасцей ў поўным аб’ёме.
Яшчэ трое беларускіх форвардаў папоўнілі склад „Бейбарыса”
Гэта нападнікі Уладзімір Джыг, Эдуард Грынь і Антон Елісеенка. У мінулым сезоне Джыг у складзе жлобінскага „Металурга” стаў чэмпіёнам Беларусі. У 24 паядынках „рэгуляркі” набраў 8 (3+5) ачкоў. У плэй-оф запісаў у свой актыў два асістэнцкія балы ў васьмі сустрэчах. Грынь выступаў за маладэчанскае „Дынама”. У рэгулярным чэмпіянаце правёў 41 матч і набраў 33 (18+15) балы. У дзевяці сустрэчах плэй-оф зарабіў 5 (3+2) ачкоў. Што да Елісеенкі, то ён у мінулым сезоне выступаў у форме „Віцебска”, дзе за 52 матчы рэгуляркі набраў 33 (16+17) балы пры паказчыку карыснасці „+5”. У плэй-оф на яго рахунку адзін асіст у чатырох паядынках. Раней з казахстанскім клубам заключылі кантракты экс-абаронца „Хіміка” Уладзіслаў Арбузаў і экс-форвард „Ліды” Руслан Гайсін, адзначае афіцыйны сайт ФХБ.
Іван Аладка стаў гульцом „Мінска”
28-гадовы абаронца заключыў пагадненне са сталічным баскетбольным клубам тэрмінам дзеяння да заканчэння сезона. Іван нарадзіўся 9 лютага 1995 года ў Менску. Рост абаронцы 193 см, вага – 85 кг, з’яўляецца гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі. Прафесійную кар’еру пачынаў у 2012 годзе ў віцебскім “Рубоне”. У сезоне-2017/18 абаронца перайшоў у „Мінск”, выступаў за асноўны і рэзервовы склады, двойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі і ўладальнікам Кубка краіны.
Зорка НБА Леброн Джэймс смешнай гіфкай адрэагаваў на навіну пра заробак, які саудаўскі клуб «Аль-Хіляль» гатовы плаціць футбалісту Кіліяну Мбапэ
Учора інсайдар Фабрыцыа Рамана паведаміў, што саудыты накіравалі ПСЖ афіцыйную заяўку на перамовы па трансферы французскага форварда. Журналіст адзначыў, што гаворка ідзе пра рэкордныя 300 мільёнаў еўра. А заробак форварда ўвогуле можа скласці 700 мільёнаў у год. Леброн Джэймс пракаментаваў гэтае паведамленне гіфкай з Форэстам Гампам, якую падпісаў так: «Гэта я бягу ў Саудаўскую Аравію»». Дарэчы, у наступным сезоне НБА Джэймс заробіць 53 мільёны даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя
