Беларускі хакеіст Сяргей Сапега падпісаў кантракт з фарм-клубам „Таронта”



Беларускі абаронца Сяргей Сапега падпісаў кантракт з „Таронта Марліс”, якая выступае ў Амерыканскай хакейнай лізе (АХЛ) і якая з’яўляецца фарм-клубам „Таронта Мэйпл Ліфс”.

Для выхаванца віцебскай школы наступны год стане трэцім у Паўночнай Амерыцы. У агульнай складанасці ў WHL Сапега згуляў 132 матчы, набраў 78 ачкоў пры 64 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці „+63”.

Беларуска Настасся Шкурдай стала трэцяй на юніёрскім ЧЕ па плаванні ў Казані

Беларуска Настасся Шкурдай заняла трэцяе месца на дыстанцыі 200 м на спіне на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па плаванні ў Казані. Першае месца ў італьянкі Эрыкі Франчэскі Гаэтані, срэбная ўзнагарода ў Хані Осрын з Вялікабрытаніі.

Чэмпіён Беларусі не атрымае прамую пуцёўку ў мужчынскую Лігу чэмпіёнаў у сезоне-2020/21

Пачынаючы з сезона-2020/21 чэмпіён Беларусі па гандболе пазбавіцца прамога пропуску ў мужчынскую Лігу чэмпіёнаў. У сувязі з новаўвядзеннямі мяняецца сістэма налічэння рэйтынгавых ачкоў і схема размеркавання пуцёвак у еўракубкі. Каб трапіць у топ-9 рэйтынгу асацыяцый Беларусі не хапіла ўсяго 0,33 бала. Па дзве каманды выступяць у Еўралізе і Кубку ЕГФ. У жаночых спаборніцтвах таксама па дзве беларускія каманды будуць прадстаўлены ў Еўралізе і Кубку ЕГФ.

Брамнік Максім Саманькоў працягне кар’еру ў Румыніі

Беларускі галкіпер Максім Саманькоў дасягнуў дамоўленасці пра кантракт з румынскай „Чыксерэдай”, якая выступае ў адкрытым чэмпіянаце Венгрыі. На працягу апошніх сямі гадоў 29-гадовы хакеіст выступаў за „Нёман”, у складзе якога стаў чатырохразовым чэмпіёнам Беларусі, а таксама ўладальнікам Кантынентальнага кубка.

Дуэт Аляксандры Сасновіч і Лесі Цурэнкі зняўся з Уімблдона па ходзе мачта

Дуэт беларускі Аляксандры Сасновіч і ўкраінкі Лесі Цурэнкі ў паядынку 1/16 фіналу Уімблдона супраць чэшак Барбары Крэйчыкавай і Кацярыны Сіняковай адмовіўся ад працягу барацьбы ў першым сэце пры ліку 1:4.

Пары паўфіналістаў вызначыліся на жаночым Еўрабаскеце

На жаночым чэмпіянаце Еўропы па баскетболе ў Сербіі вызначыліся чатыры паўфіналісты, якія працягнуць барацьбу за ўзнагароды. Сербскія баскетбалісткі, якія былі суперніцамі зборнай Беларусі ў папярэдняй групе D, у чвэрцьфінале разграмілі прадстаўніц Швецыі з лікам 87:49. У матчы за выхад у паўфінал сербкі сустрэнуцца з дзеючымі чэмпіёнкамі Еўропы іспанкамі, якія щпэўнена перайгралі яшчэ аднаго былога суперніка беларусак – каманду Расеі (78:54). Іншую паўфінальную пару склалі зборныя Францыі і Вялікабрытаніі.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: panow.com