Беларускі перамаглі на маладзёжным ЧС па баскетболе 3х3



Беларускія спартсменкі 3 кастрычніка дэбютавалі на маладзёжным (U-23) чэмпіянаце свету па баскетболе 3х3 у кітайскім Сіані.

У стартавым паядынку папярэдняй групы В беларускі ва ўпартай барацьбе ўступілі камандзе Нідэрландаў з розніцай у адно ачко – 11:12. У другім матчы нашы дзяўчаты згулялі больш паспяхова, перамогшы равесніц з Інданезіі з лікам 19:15. Заўтра беларуская каманда адпачывае, а 5 кастрычніка правядзе два заключныя матчы першага этапу супраць зборных Казахстана і Украіны. Украінки сёння выйгралі ў галандак – 16:14, а казахстанскія спартсменкі ўступілі інданезійкам – 12:15. Пад кіраўніцтвам трэнера Юрыя Волка ў складзе зборнай Беларусі гуляюць Арына Масько, Настасся Сушчык, Ганна Лапо і Сабіра Агаева.

Пасля завяршэння групавога этапу ў плэй-оф выйдуць па дзве лепшыя каманды з 5 кваліфікацыйных квінтэтаў. Сусветнае першынство фінішуе 7 кастрычніка.

Баскетбол 3х3 набірае ўсё большую папулярнасць у свеце і ў 2019 годзе ўвойдзе ў праграму II Еўрапейскіх гульняў у Менску.

zviazda.by