Беларускі раварыст перамог на этапе „Тура Харватыі”



Беларус Канстанцін Сіўцоў перамог на трэцім этапе велагонкі „Тур Харватыі”, перадае БЕЛТА

Наш суайчыннік выступае за прафесійную каманду „Бахрэйн-Мерыда”. Ён быў лепшым на 134-кіламетровым участку велагонкі і на фінішы на чатыры секунды апярэдзіў Петэра Веенінга з Нідэрландаў. Трэцюю прыступку п’едэстала заняў Яўген Гідзіч з Казахстана.

Перамога дазволіла беларускаму раварысту ўзначаліць агульны залік гонкі.

Удзельнікам „Тура Харватыі” належыць адолець яшчэ тры этапы. Гонка завершыцца 22 красавіка ў Заграбе.

Фота: slobodnadalmacija.hr