Беларускі саступілі іспанкам на мемарыяле Халіпскага
Жаночая зборная Беларусі па баскетболе саступіла камандзе Іспаніі ў другім матчы штогадовага Міжнароднага турніру памяці Халіпскага – 81:82. Найбольш выніковай у матчы сярод беларусак была Алена Леўчанка, якая набрала 22 ачкі і зрабіла 15 падбораў. У першым паядынку нашы суайчынніцы апынуліся мацней за кітаянак – 70:64.
Беларускае Радыё Рацыя
