Беларускі стралок выйграў у Беластоку аўтамабіль



Беларускі стралок, удзельнік мінулых алімпійскіх гульняў у Рыа Ілля Чаргейка выйграў машыну ў адкрытым чэмпіянаце Польшчы па стральбе Polish Open Kaliber 2016, які завяршыўся ў Беластоку. У фінале ён стрэліў з пнеўматычнай вінтоўкі ў 10 і 6, тады як яго супернік літовец Вілтус Сабаталціс быў крыху менш дакладным, хоць страляў з пісталета, але тым не менш „выбіў” 10 і 2.

Ілля Чаргейка каментуе доўгачаканую перамогу:

– Вельмі салідны турнір, кожны год сюды прыязджаем, ужо колькі гадоў запар, і заўжды імкнуся трапіць у гэты супер-фінал, ніколі не арымлівалася, і вось першы раз атрымалася і адразу машына. Пакуль не ведаю, у мяне ёсць сям’я, можа жонка будзе ездзіць.

20161126_195627

Ужо 17-ы раз міжнародныя спаборніцтвы арганізоўваў беластоцкі стралковы клуб  Kaliber. Вынікі адкрытага чэмпіяната Польшчы падсумаваў яго старшыня Уладзімір Алексеюк:

– Праз дзесяць гадоў нарэшце выйграў мужчына. Дзесяць гадоў рэй вялі кабеты. У гэтым годзе канкурэнцыя была вельмі моцнай. Моцныя, тытулаваныя стралкі, чэмпіёны Еўропы і прызёры чэмпіянатаў свету, не дайшлі да фіналу і выбылі са спаборніцтва на адборачных этапах.

460 стралкоў з 12 краін – такая была сёлета геаграфія ўдзельнікаў турніра, у якім дарэчы беларусы перамаглі і ў камандных спаборніцтвах, апярэдзіўшы ўкраінцаў і палякаў. На турнір прыязджалі ў якасці трэнераў алімпійская чэмпіёнка Сеула 1988 года Ірына Шылава і чэмпіён Лондана 2012 Сяргей Мартынаў.

[Not a valid template]

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара