Беларускі – сярэбраныя прызёркі біятлоннай эстафеты!
Беларуская жаночая біятлонная дружына зноў заваявала медалі на этапе Кубку свету. На мінулым тыдні беларускі сталі бронзававымі прызёркамі ў нямецкім Обэрхофе, а 14 студзеня сталі ўжо сярэбранымі ў нямецкім Рупольдынгу. У складзе квартэту выступалі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава і Дар’я Домрачава. Пасля двух этапаў нашы дзяўчаты былі чацвёртымі, Пісарава вывела каманду на трэцюю пазіцыю, а Домрачава змагла ў бітве за бронзу пасля апошняй стральбы разабрацца з немкай Лаурай Далмаер. Усяго ж беларускі скарысталіся толькі 6 дадатковымі патронамі, што і прывяло да поспеху.
Упэўнена перамаглі ў эстафеце чэшкі. Бронза – у дружыны Нямеччыны. Усё скончылася ў адпаведнасці са стартавым раскладам. У агульным эстафетным заліку наперадзе Чэхія, Беларусь захоўвае другую пазіцыю.
Беларускае Радыё Рацыя