Беларускі саступілі Шатляндыі ў кваліфікацыі чэмпіянату свету



Футбалісткі зборнай Беларусі пацярпелі другую паразу ў адборавым турніры чэмпіянату свету – 2019.

19 кастрычніка каманда Эдуарда Дземенкаўца прымала ў Менску зборную Шатляндыі і адкрыла лік на 25-й хвіліне гульні пасля дакладнага ўдару Настассі Харланавой. Праз тры хвіліны Джэйн Рос парауняла лік, а ў сярэдзіне другой паловы гульні Ганна Казюпа адправіла мяч ва ўласныя вароты – і беларускі прайгралі 1:2.

У стартавым туры спаборніцтваў 2-й кваліфікацыйнай групы зборная Беларусі прайграла ў гасцях камандзе Польшчы – 1:4, а затым перамагла на сваім полі албанскіх футбалістак з мінімальным лікам 1:0. У наступным туры беларускі 24 лістапада згуляюць на выездзе супраць зборнай Швайцарыі, якая мае ў сваім актыве перамогі над Албаніяй (4:1) і Польшчай (2:1).

belta.by