Беларускі велагоначнік зламаў ключыцу пасля завалу
Беларускі велагоншчык Яўген Гутаровіч з каманды Fortuneo-Vital Concept зламаў ключыцу на 2-м этапе французскай гонкі „Тур дэ Пуату-Шарант„. Гутаровіч трапіў у завал разам з Насерам Буані, Данілам Напалітана і Рудзі Барб’ерам.
Як паведамляе „Экіп”, беларускі гоначнік зламаў левую ключыцу.
