Беларускі выйшлі ў элітны дывізіён ЧЕ па настольным тэнісе
Жаночая зборная Беларусі па настольным тэнісе выйшла ў элітны дывізіён каманднага чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе.
У вырашальным матчы плэй-оф беларускія спартсменкі ўпэўнена перайгралі ў менскім Палацы тэніса каманду Уэльса з лікам 3:0. Перамогі ў сваіх паядынках атрымалі Вікторыя Паўловіч, Дар’я Трыгалас і Аліна Арлоўская. Цяпер падапечныя Таццяны Пяткевіч у Люксембургу будуць змагацца за ўзнагароды кантынентальнага каманднага першынства ў верасні.
Мужчынская зборная Беларусі таксама блізка да выхаду ў элітны дывізіён ЧЕ-2017. У першым матчы плэй-оф у гасцях у каманды Венгрыі беларусы выйгралі з рэзультатам 3:1. Зноў пацвердзіў свой высокі клас лідар беларускай каманды Уладзімір Самсонаў, які атрымаў дзве вікторыі, яшчэ адна на рахунку Аляксандра Ханіна, а вось Павел Платонаў пацярпеў паражэнне. Сустрэча ў адказ беларускіх і венгерскіх майстроў малой ракеткі пройдзе 18 красавіка ў Менску.
Па выніках першага кваліфікацыйнага этапу абедзве беларускія зборныя занялі другія месцы ў сваіх групах.