Беларускі юніёр стаў чэмпіёнам свету па канькабежным спорце



Ігнат Галавацюк выйграў залаты медаль юніёрскага чэмпіянату свету па канькабежным спорце на дыстанцыі 500 м і ўсталяваў новы рэкорд Беларусі ў спрынце.

Ігнат Галавацюк

 

Беларус з’яўляўся адным з прэтэндэнтаў на ўзнагароды і выходзіў на старт у мацнейшай групе. У забегу з эстонцам Мартэнам Ліівам беларус змог паказаць вынік 35,72 сек., што з’яўляецца новым дасягненнем Беларусі сярод мужчын на гэтай дыстанцыі. Асноўныя канкурэнты выступалі пасля яго, але ні канадзец Крыстафер Фіёла, які заняў другое месца, ні кітаец Тао Янг ​​(трэцяе месца) не змаглі перасягнуць вынік Ігната Галавацюка.