Беларускі занялі другое месца на Мемарыяле Халіпскага
Жаночая баскетбольная зборная Беларусі заняла другое месца на хатнім Мемарыяле Халіпскага.
У заключным матчы наша каманда саступіла зборнай Турцыі – 61:65. Самай выніковай у складзе зборнай Беларусі стала Таццяна Троіна, якая набрала 23 ачкі.
Раней беларускі двойчы перамаглі: новазеландак – 78:74 і японак 78:77.
