Беларускіх цяжкаатлетаў злавілі на допінгу



Зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы, якая ў лістападзе выступала на чэмпіянаце свету ў Х’юстане, прыйшлі два допінг-праколы. Падчас спаборніцтваў дзве станоўчых пробы здалі Анастасія Новікава і Аляксандр Венскель.

У арганізме абодвух беларускіх прадстаўнікоў знойдзены анабалічны агент — дэгідрахларметылтэстастэрон. Новікава і Венскель часова адхілены ад усіх спаборніцтваў. Рашэнне па іх будзе агучана дадаткова, паведамляе афіцыйны сайт ІВФ.

Калі будзе даказана парушэнне антыдопінгавых правілаў, чэмпіёнцы свету 2011 года, трохразовай чэмпіёнцы Еўропы і бронзавай медалістцы Гульняў у Пекіне Анастасіі Новікавай пагражае пажыццёвае адлучэнне ад спорту. У 2005 годзе яна ўжо была пакарана 2-гадовай дыскваліфікацыяй.