Беларускія баскетбалісткі пакуль толькі перамагаюць
На чэмпіянаце Еўропы па баскетболе беларуская жаночая дружына дамаглася чарговай вікторыі. На гэты раз дзяўчаты Анатоля Буяльскага літаральна разграмілі каманду Грэцыі – 82:57 (17:16, 24:7, 25:12, 16:22). Асабліва вялікай перавага беларусак была ў сярэдзіне сустрэчы. Найбольш выніковымі ў складзе зборнай на гэты раз сталі Марыя Папова – 20 ачкоў, Тацяна Ліхтаровіч – 18, Алена Леўчанка – 11 (плюс ажно 11 падбораў). Турнірнае становішча ў групе „В” цяпер такое: Беларусь – 8 ачкоў, Грэцыя – 6, Турцыя – 5 (тры гульні), Італія – 4 (тры), Польшча – 4. Такім чынам зборная Беларусі заняла першае месца і з чатырма заліковымі ачкамі выйшла ў наступны раўнд Еўра.
Беларускае Радыё Рацыя
