Беларускія баскетбалісткі пазмагаюцца супраць літоўскіх
Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты жаночага баскетбольнага чэмпіянату Еўропы. Беларуская дружына сустрэнецца на гэтай стадыі з літоўскай.
Беларускі на першым этапе выйгралі ўсе чатыры матчы, у тым ліку ў каманды Турцыі. Аднак пасля каманда Анатоля Буяльскага пацярпела ажно тры паразы запар – ад Чэхіі. Чарнагорыі і Францыі. Ранейшага запасу хапіла на тое, каб заняць 3-е месца ў другім раўндзе. Літва сваім парадкам у іншай групе стала другой. Пераможца чвэрцьфінальнай пары Беларусь-Літва спаткаецца ў паўфінале з мацнейшым у пары Турцыя-Сербія. Гэтыя сустрэчы пройдуць у сераду 24 чэрвеня.
З іншага боку турнірнай сеткі сустрэнуцца Іспанія-Чарнагорыя і Францыя – Расея. Гэтыя матчы адбудуцца 25 чэрвеня.
Беларускае Радыё Рацыя
