Беларускія баскетбалісткі шукаюць талісман
11 чэрвеня баскетбольная жаночая дружына Беларусі выправіцца ў франузскі Нант. Там пройдзе алімпійская кваліфікацыя. Баскетбольная зборная – адзіная каманда нашай краіны сярод гульнёвых відаў, якая будзе змагацца за права выступіць у алімпійскім Рыо-дэ-Жанэйра. У звязку з гэтым Беларуская федэрацыя баскетболу супольна з інтэрнэт-парталам tut.by і кампаніяй „Мальвіна” пачынае конкурс у падтрымку жаночай дружыны. Пра ўмовы конкурсу можна прачытаць тут:
www.sport.tut.by/news/basketball/
