Беларускія баскетбалісткі стартуюць на Еўра-2015



Матчам з камандай Італіі жаночая зборная Беларусі па баскетболе стартуе сёння на чэмпіянаце Еўропы – 2015.

sVOuOG6hPsM

Трэці прыход у нацыянальную дружыну харызматычнага трэнера Анатоля Буяльскага, з’яўленне ў беларускіх шэрагах амерыканскай разыгрываючай Ліндсэй Хардзінг, алімпійскі прыцэл Рыа-дэ-Жанейра і жорсткі графік на старце турніру – у анонсе маючага адбыцца еўрафоруму.

pYSP_PDi-Iw

На здымку: Ліндсэй Хардзінг

На чэмпіянат Еўропы адправіліся 12 баскетбалістак. У параўнанні з леташнім чэмпіянатам свету ў складзе няма траўмаваных Аляксандры Тарасавай і Наталлі Ануфрыенкі, не прабілася ў ростэр Ксенія Войшэль. А Надзею Дрозд і Вольгу Вашкевіч трэнерскі штаб на збор вырашыў не прыцягваць.

OrHnZKzEbA0

Жывая трансляцыя матчу запланаваная на тэлеканале „Беларусь 5”, пачатак у 20.30.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота by.tribuna.com