Беларускія баскетбалісты абыгралі славенцаў 93:92
Баскетбалісты зборнай Беларусі святкавалі першую перамогу ў адборавым турніры чэмпіянату свету-2019, абыграўшы на хатняй арэне чэмпіёнаў Еўропы славенцаў з лікам 93:92.
У стартавым матчы другога раўнда спаборніцтваў кваліфікацыйнай групы А каманда Аляксандра Круцікава здолела дамагчыся поспеху пасля трох паразаў запар. У складзе беларускай каманды Дэван Садлер набраў 25 ачкоў.
Малады форвард Максім Салаш набраў 20 ачкоў, і ветэран каманды Аляксандр Кудраўцаў на 2 балы менш. У першым раўндзе беларусы прайгралі славенцам на іх пляцоўцы з лікам 74:87.
Беларускае Радыё Рацыя
