Беларускія біятланісткі – другія ў эстафеце!
У аўстрыяцкім Хохфльцэне на чарговым этапе Кубку свету па біятлоне 13 снежня прайшла жаночая эстафетная гонка. Беларуская дружына, за якую выступалі Надзея Скардзіна, Настасся Дубарэзава, Надзея Пісарава і Дар’я Домрачава, сталія сярэбранымі прызёркамі. Перамог квартэт Нямеччыны. Бронза ў дружыны Чэхіі.
На першым этапе Надзея Скардзіна ўдала прайшла свой адрэзак, прыехаўшы на перадачу эстафеты другой, услед за італійкай. Пасля другога этапу Беларусь была 7-й і адставала ад лідара на 48 секунд, пасля трэцяга – 6-й і мела „мінус 55”. А на чацвёртым этапе, Домрачава напоўніцу рэабілітавалася за няўдачу днём раней у спрынце. Ужо пасля „лёжкі” Дар’я стала трэцяй, а пасля стральбы стоячы на фінішы апярэдзіла чэшку Вероніку Віткаву і вырвала для каманды 2-е месца.
Беларускае Радыё Рацыя