Беларускія біятланісткі няўдала выступілі на алімпійскім спрынце
Беларускія біятланісткі стартавалі на карэйскай белай алімпіядзе. Спрынтарская гонка склалася для іх няўдала. Дар’я Домрачава дапусціла па адным промаху на кожным стралковым рубяжы, Надзея Скардзіна ажно двойчы схібіла на лёжцы, чаго з ёй даўно не здаралася, яшчэ аднойчы не трапіла ў мішэнь на стойцы. Надзея Пісарава таксама зрабіла тры памылкі. Больш удала страляла Ірына Крыўко. якая дапусціла агулам адзін промах.
Чэмпіёнкай алімпіяды па біятлонным спрынце стала немка Лаура Дальмаер, якая страляла бездакорна і прабегла ў сваю сілу. Сярэбраны медаль здабыла нарвежка Мартэ Олсбю, бронза ў дасведчанай чэшкі Веронікі Віткавай.
Месцы беларусак па выніках спрынту такія: Домрачава – 9-е месца, Крыўко – 17-е, Скардзіна – 36-е, Пісарава – 52-е.
Беларускае Радыё Рацыя