Беларускія біятланісты няўдала выступілі ў індывідуальнай гонцы
Нарвежскі біятланіст Ёханэс Бо перамог у індывідуальнай гонцы на 20 км на першым этапе Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе. Ён не дапусціў промахаў на чатырох агнявых рубяжах. Другое і трэцяе месца занялі французы: другім стаў Кантэн Фіён Майі, трэцім – Мартэн Фуркад. Лепшым з беларусаў стаў Сяргей Бачарнікаў, які заняў 74-е месца, дапусціўшы ажно 6 промахаў у стральбе і прыехаўшы на 8 з паловай хвілінаў пазней за пераможцу. Раман Елятноў размясціўся на 76-й пазіцыі пратаколу, Уладзімір Чапелін завяршыў выступ на 98-м месцы, Максім Варабей стаў 102-м. Усяго стартавалі ў індывідуальнай гонцы 108 атлетаў.
Першы этап Кубка свету працягнецца 1 снежня жаночай спрынтарскай гонкай, якая стартуе ў 19.45. Тэлеканал „Беларусь 5” правядзе прамую трансляцыю гонкі. Беларускае Радыё Рацыя
