Беларускія фанаты пабілі італьянскіх ахоўнікаў парадку
Больш за 60 беларускіх фанатаў затрымалі ў Італіі за бойку. Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык паведаміў, што ўчора ўвечары ў Фларэнцыі перад пачаткам матчу паміж «Дынама-Менск» і камандай «Фіярэнціна» італьянскай паліцыяй была затрыманая група беларускіх заўзятараў колькасцю 61 чалавек.
«Паліцыя заяўляе, што падставай для затрымання сталі агрэсіўныя паводзіны, якія выяўляліся ў хуліганскіх дзеяннях, у тым ліку і ў дачыненні да сіл аховы правапарадку. Паведамляецца, што некаторыя з заўзятараў мелі пры сабе дубінкі».
У выніку 13 чалавек былі арыштаваныя, 48 — затрыманыя для высвятлення асобы.
Паводле інфармацыі паліцыі, грамадзяне, затрыманыя для высвятлення асобы, павінны быць адпушчаныя ў бліжэйшы час.
Над арыштаванымі сёння пройдуць суды з мэтай вызначэння меры пакарання.
Матч завяршыўся сенсацыйнай перамогай дынамаўцаў з лікам 2:1.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота sport.tut.by