Вызначаны супернікі Беларусі ў кваліфікацыі моладзевага ЧЕ-2021



11 снежня ў швайцарскім Ньёне адбылася жараб’ёўка адборавага турніру футбольнага чэмпіянату Еўропы 2021 сярод моладзевых каманд (U-21).

Беларуская „маладзёжка” новага склікання, якую нядаўна ўзначаліў Міхаіл Мархель, трапіла ў кваліфікацыйную групу 7 разам з камандамі Нідэрландаў, Партугаліі, Нарвегіі, Кіпра і Гібралтара.

Склады астатніх груп:

1 – Італія, Ісландыя, Ірландыя, Швецыя, Арменія, Люксембург.

2 – Францыя, Славакія, Швейцарыя, Грузія, Азербайджан, Ліхтэнштэйн.

3 – Англія, Аўстрыя, Турцыя, Косава, Албанія, Андора.

4 – Харватыя, Чэхія, Грэцыя, Шатландыя, Літва, Сан-Марына.

5 – Польшча, Латвія, Эстонія, Сербія, Балгарыя, Расея.

6 – Іспанія, Ізраіль, Чарнагорыя, Македонія, Казахстан, Фарэрскія астравы.

8 – Данія, Румынія, Украіна, Фінляндыя, Паўночная Ірландыя, Мальта.

9 – Германія, Бельгія, Уэльс, Боснія і Герцагавіна, Малдова.

Матчы адборачнага турніру стартуюць 18 сакавіка 2019 года, а завершацца 17 лістапада 2020-га. У фінальную стадыю маладзёжнага Еўра-2021 выйдуць пераможцы груп, а яшчэ адну пуцёўку разыграюць у стыкавых матчах дзве лепшыя каманды з заняўшых другія месцы. У чэрвені 2021 года 12 зборных павядуць барацьбу за ўзнагароды кантынентальнага першынства на арэнах Венгрыі і Славеніі, каманды якіх вызвалены ад кваліфікацыйных гульняў.

blr.belta.by