Беларускія футбалісты выйшлі ў паўфінал Кубка развіцця
Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-17) атрымалі другую перамогу ў розыгрышы Кубка развіцця і выйшлі ў паўфінал.
У заключным туры спаборніцтваў папярэдняй групы А беларусы перайгралі каманду Бельгіі з лікам 3:1. Гаспадары прапусцілі гол на 4-й хвіліне гульні, але потым змаглі змяніць ход паядынку і тройчы паразілі вароты сапернікаў. На старце турніру падапечныя Міхаіла Мархеля разграмілі равеснікаў з Таджыкістана – 5:0, а потым уступілі фінам 0:1. У іншым паядынку 3-га тура таджыкі ўзялі верх над фінскай камандай з рэзультатам 2:0. Падагульняючае становішча: Беларусь – 6 ачкоў, Бельгія – 4, Таджыкістан – 4, Фінляндыя – 3.
Рэзультаты апошніх гульняў у іншых групах:
В: Грузія – Малдова – 2:0, Ізраіль – Ісландыя – 1:1. Падагульняючае становішча: Грузія – 6, Ізраіль – 4, Ісландыя – 4, Малдова – 3.
С: Літва – Украіна – 1:1, Славакія – Балгарыя – 4:0. Падагульняючае становішча: Славакія – 9, Балгарыя – 4, Літва – 2, Украіна – 1.
У паўфіналах 26 студзеня згуляюць: Беларусь – Грузія, Славакія – Ізраіль. У заключны дзень турніру, 28 студзеня, адбудуцца вырашальны паядынак за галоўны прыз і матч за 3-е месца.
У мінулыя гады беларускія футбалісты двойчы станавіліся пераможцамі гэтых спаборніцтваў (2006, 2007). Найбольш трафеяў у расіян – пяць (2008, 2010, 2014, 2015, 2017). На папярэднім турніры трыумфатарамі сталі юныя футбалісты Украіны, у якіх цяпер чатыры вікторыі (2009, 2012, 2016, 2018).
Турнір юных футбалістаў у беларускай сталіцы праводзіцца АБФФ пры падтрымцы ААТ „Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” і Мінгарвыканкама.