Беларускія гандбалісткі не паедуць на ЧЕ
Гандбалісткі зборнай Беларусі прайгралі камандзе Нарвегіі ў перадапошнім матчы адборавага турніру чэмпіянату Еўропы.
Дзейсныя чэмпіёнкі Алімпіяды, свету і Еўропы разграмілі беларусак – 32:22. У іншым паядынку 1-й кваліфікацыйнай групы яшчэ адзін фаварыт – каманда Румыніі перайграла Літву – 34:24.
Пасля гэтых вікторый зборныя Нарвегіі і Румыніі забяспечылі сабе пуцёўкі ў фінальную частку кантынентальнага першынства.
